Беларуска не паляцела ў космас, запуск ракеты ў апошні момант адмянілі
Трэйсі Дайсан, Алег Навіцкі і Марына Васілеўская
Беларуска Марына Васілеўская пакуль не паляцела ў космас, запуск ракеты з "Саюзам МС-25" у апошні момант адмянілі. Ён мусіў адбыцца 21 сакавіка з касмадрома "Байканур". Прычынай назвалі "аўтаматычную адмену" — рухавікі ракеты не ўключыліся ў вызначаны час.
Дзяржкамісія вызначыла, што адмену запуску выклікала "прасадка напружання хімічнай крыніцы току". Новая спроба запуску адбудзецца ў суботу, 23 сакавіка.
На Міжнародную касмічную станцыю Васілеўская збіралася адправіцца разам з камандзірам карабля — ураджэнцам Беларусі Алегам Навіцкім і бортінжынерам — астранаўтам NASA Трэйсі Дайсан.
Марыне Васілеўскай 33 гады, яна ўраджэнка Мінска. З 2017-га працавала бортправадніцай авіякампаніі "Белавія". Васілеўская прайшла некалькі этапаў адбору. Плануецца, што ў касмічнай экспедыцыі яна будзе 12 дзён і вернецца на Зямлю разам з Навіцкім.
Watch astronaut Tracy C. Dyson fly to the @Space_Station aboard a Soyuz rocket from Baikonur Cosmodrome in Kazakhstan. Dyson and her two crew mates are set to lift off at 9:21am ET (1321 UTC). https://t.co/vmWdvW5d0M
— NASA (@NASA) March 21, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.