Беларуска паўдзельнічала ў прыватнай фотасесіі — і трапіла на эратычны сайт

Беларуска паўдзельнічала ў прыватнай фотасесіі — і трапіла на эратычны сайт

24-гадовая жыхарка Маладзечна замовіла сабе ў Маскве прыватную інтымную фотасесію — і трапіла на італьянскі эратычны сайт, хоць не жадала публікацыі сваіх здымкаў.

Спачатку фатограф даслаў ёй зробленыя фота, а потым дзяўчына пахвалілася імі перад сяброўкамі, накіраваўшы ім выявы ў асабістай перапісцы. Праз нейкі час у сацыяльнай сетцы Вконтакте ёй напісала невядомая жанчына, якая паведаміла, што мае інтымныя фота маладзечанскай мадэлі і можа даслаць іх сябрам. За нераспаўсюд яна патрабавала 500 еўра ў крыптавалюце на электронны кашалёк.

Дзяўчына пайшла ў міліцыю і напісала заяву. Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 208 КК РБ ("Вымагальніцтва"), аднак зламыснікаў усё яшчэ не знайшлі. Праўда, аператыўнікі высветлілі, што фота, зробленыя ў Маскве, раней трапілі на італьянскі эратычны сайт, а паведамленні з пагрозамі пісалі з-за мяжы праз фэйкавы акаўнт. Вызначыць асобу зламысніка ў такіх выпадках амаль немагчыма, паведамляе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі