Беларуска перамагла на марафоне ў Познані

Беларуска Марына Даманцэвіч святкавала перамогу на марафоне ў Познані. Як інфармуе БЕЛТА, нашая спартоўка паказала свой найлепшы асабісты вынік. Яна пераадолела марафонскую дыстанцыю (42 км 195 м) за 2 гадзіны 36 хвілінаў 30 секундаў. Другое і трэцяе месцы занялі польскія спартоўкі Арлета Мелах (2:42:24) і Рэната Калінская (2:54:09). Сярод мужчын найлепшым быў кеніец Язэп Ваверу Махарыя (2:16:27). Беларус Андрэй Гардзееў фінішаваў сёмым (2:20:26).

Міжнародны марафон у Познані адбыўся ўжо ў 11-ы раз. Сёлета спаборніцтвы сабралі 3972 удзельнікаў, з якіх да фінішу дабраліся 3871. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі