Беларуска Вольга Мазуронак заняла 2-е месца на марафоне ў Лос-Анджэлесе

Вольга Мазуронак справа

Вольга Мазуронак справа / twitter.com/lamarathon/

Беларуска Вольга Мазуронак заняла 2-е месца на марафоне ў Лос-Анджэлесе. Яна прабегла 42 кіламетры 195 метраў і паказала вынік 2:25:48, выканала алімпійскі нарматыў (праўда, беларусы ўсё яшчэ не дапушчаныя да спаборніцтваў Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі).

Пераможцай стала Стэйсі Ндзіва з Кеніі. Яна адарвалася ад беларускі на фінішы, абагнала яе на 20 секунд.

Як піша "Трыбуна", форма ў Мазуронак выдатная. Яна не здолела перамагчы, але паказала пяты персанальны вынік у кар'еры. Значна хутчэй Вольга Мазуронак бегла толькі на Алімпійскіх гульнях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі