Беларуска заваявала золата моладзевага чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы

Беларуска заваявала золата моладзевага чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы

Беларуска Эльвіра Герман заваявала залаты медаль на моладзевым чэмпіянаце свету (U-20) у польскім Быдгашчы.

Дыстанцыю 100 м з бар'ерамі 24 ліпеня наша суайчынніца пераадолела за 12,85 сек., стаўшы пераможцай. Дарэчы, разам з тым яна ўсталявала новы рэкорд Беларусі для спартовак ва ўзросце да 20 гадоў, адзначае БЕЛТА.

Другое месца ў забегу ўзяла спартоўка з Ямайкі Рушэль Бартан, якая прабегла дыстанцыю за 12,87 сек. Бронза дасталася амерыканцы Ція Джонс (12,89 сек.).

Гэта другі медаль беларускіх лёгкаатлетаў на моладзевым чэмпіянаце свету. Першую ўзнагароду камандзе прынёс Максім Андралойць — срэбраны прызёр у спаборніцтвах дзесяціборцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі