Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа абвясціла 3 конкурсу для валанцёраў
Беларускае такарыства Чырвонага Крыжа (БТКК) абвясціла адразу тры конкурсы для валанцёраў. Конкурсы "Валанцёр года — 2009", "Лепшая моладзевая ініцыятыва 2009" і "За падтрымку развіцця дабраахвотніцкага руху" праводзяцца ў кастрычніку – лістападзе пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца і Дацкага таварыства Чырвонага Крыжа. Мэта конкурсаў — папулярызацыя дабраахвотніцкай дзейнасці і развіццё сацыяльнай актыўнасці насельніцтва. Удзельнікамі конкурсаў могуць стаць не толькі валанцёры арганізацый БТКК, але і прыватныя асобы, і арганізацыі, якія аказалі арганізацыйную, інфармацыйную, метадычную ці фінансавую падтрымку развіццю дабраахвотніцкага руху БТКК у 2008 – 2009 гг.
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа налічвае 15 тысяч валанцёраў. Пад эгідай таварыства функцыянуе 8 тысяч 617 першасных арганізацый, у тым ліку на прадпрыемствах і ў навучальных установах. Чальцамі БТКК з'яўляюцца 1 млн. 215 тысяч чалавек, паведамляе “БелаПАН”.