Беларускае войска будзе вучыцца змагацца з дэсантамі, расіянаў не запрасілі
Буйнамасштабныя вайсковыя вучэнні пройдуць ў Беларусі 5-10 кастрычніка сёлета. У іх прымуць удзел каля 7,5 тысячы чалавек жаўнераў і афіцэраў, бронетанкавая, авіяцыйная і аўтамабільная тэхніка. Для ўдзелу ў вучэннях будуць прыцягнутыя вайскоўцы запасу.
Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі паведамляе, што вайскоўцы на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей будуць адпрацоўваць “супрацьдзеянне десантна-дыверсійным сілам і незаконным узброеным фармацыям” напярэдадні і ў час вайны.
У Мінабароны адзначылі, што сёлета на вайсковыя вучэнні не будуць запрашацца аддзелы расійскага войска.
Інтэрфакс