Беларускае войска летась прыняло 19 новых узораў узбраення і тэхнікі

На ўзбраенне беларускага войска ў 2009 году было прынята 19 узораў узбраення і ваеннай тэхнікі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра абароны па ўзбраенні Іван Дырман. "Акрамя таго, закуплены шэраг сістэм узбраення, зброі, боепрыпасаў, прыцэлаў, сродкаў навігацыйна-тапаграфічнага забеспячэння, сродкаў выведкі. Гэта дазволіла ўзровень Узброеных сіл, узровень узбраення і тэхнікі падняць на новы віток", — цытуе БелаПАН намесніка міністра.

Па яго словах, летась, нягледзячы на складаныя ўмовы, была выкананая дзяржаўная абаронная замова.

Закранаючы тэму далейшага развіцця комплексаў сродкаў аўтаматызацыі рознага ўзроўня, Іван Дырман паведаміў, што ў 2009 годзе было праверана спалучэнне наяўнага парку ўзбраення са створаным у краіне за апошнія гады. "Акрамя таго, мы спалучылі зброю Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі", — сказаў намеснік міністра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі