Беларускага прэм'ера ва Улан-Батары сустракала мангольская конніца (фота)
Працягваецца афіцыйны візіт у Манголію ўрадавай дэлегацыі Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.
4 верасня адбылася сустрэча Мясніковіча з прэм'ер-міністрам Манголіі Наравынам Алтанхуягам (на здымку). Беларускую дэлегацыю вітала ганаровая варта — дзясятак конных воінаў, апранутых на ўзор вояў Чынгіз-хана, заснавальніка Мангольскай імперыі ў пачатку XIII стагоддзя.
Як паведамляе БЕЛТА, паміж Беларуссю і Манголіяй падпісанае міжурадавае пагадненне пра адмену візаў. Мангольскі бок выказаў зацікаўленасць больш актыўна развіваць супрацоўніцтва з нашай краінай у сферы прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Міхаіл Мясніковіч запрасіў Наравына Алтанхуяга наведаць з афіцыйным візітам Беларусь.