"Беларуськалій" выпусціў навагодні падарунак з дапоўненай рэальнасцю

Навагодні падарунак "Беларуськалія" / "Электронны Салігорск"
Навагодні падарунак "Беларуськалія" / "Электронны Салігорск"

Кампанія "Беларуськалій" выпусціла навагодні падарунак з дапоўненай рэальнасцю. Каб ім скарыстацца, трэба ўсталяваць мабільную праграму з Google Play. Тады Дзед Мароз з падарунка павіншуе вас з Новым годам, а фатаграфіі Салігорска ажывуць.

Сам па сабе падарунак — гэта кніга пра горад і прадпрыемства з цукеркамі і шакаладам унутры.

"Беларуськалій" ужо даўно падыходзіць да навагодніх падарункаў для сваіх супрацоўнікаў і пенсіянераў з фантазіяй. Некалькі гадоў таму прадпрыемства выпусціла падарунак, стылізаваны пад шахтавы капёр, на якім можна было запаліць ліхтарык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі