Беларуская амбасада патлумачыла C. Адамовічу, як ён можа вярнуцца на радзіму
Беларуская амбасада ў Каралеўстве Швецыя адказала беларускаму паэту-палітэмігранту Славаміру Адамовічу на яго заяву пра жаданне вярнуцца на радзіму. Нагадаем, Адамовіч выехаў у Нарвегію ў 2002 годзе. Паэт, які ў сярэдзіне 1990-х правёў дзесяць месяцаў у следчым ізалятары беларускага КДБ за напісаны верш “Убей президента”, нядаўна падаў дакументы ў беларускую амбасаду ў Швецыі на атрыманне праязнога дакументу для вяртання ў Беларусь.
Як піша Адамовіч у сваім блогу, яму паведамілі, што ён мусіць падаць у амбасаду заяву на выдачу пасведчання з пазначэннем абставін страты пашпарту, даведку з паліцыі, два каляровыя фотаздымкі, пасведчанне аб нараджэнні. Таксама беларуская амбасада чакае ад паэта дакумент, які пацвярджае аплату — за вяртанне грамадзян Беларусі дамоў трэба заплаціць консульскі збор памерам 610 шведскіх крон (каля 80 долараў).
Тэрмін разгляду заявы — адзін месяц з моманту падачы.