Беларуская біятланістка Алена Кручынкіна на Алімпіядзе трапіла на каранцін

Беларуская біятланістка Алена Кручынкіна на Алімпіядзе трапіла на каранцін

Беларуская біятланістка Алена Кручынкіна на Алімпіядзе трапіла на каранцін. У адным самалёце яна была з чалавекам, чый тэст на COVID-19 аказаўся станоўчым. Пра гэта Кручынкіна паведаміла ў Instagram.

"4 дні [каранціна] прайшло, яшчэ 3 [дні] засталіся", — піша біятланістка.

5 лютага на Алімпійскіх гульнях у біятланістаў пройдзе змяшаная эстафета. У складзе беларускай зборнай будуць Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Мікіта Лабастаў і Антон Смольскі. Cтарт у 12:00 паводле беларускага часу.

Беларуская біятланістка Алена Кручынкіна на Алімпіядзе трапіла на каранцін
Беларуская біятланістка Алена Кручынкіна на Алімпіядзе трапіла на каранцін

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі