Беларуская лыжніца з алімпійскай зборнай будзе выступаць за Украіну

Беларуская лыжніца з алімпійскай зборнай будзе выступаць за Украіну

Беларуская лыжніца Валянціна Камінская будзе выступаць за Украіну. Беларуская федэрацыя лыжных гонак дазволіла ёй перайсці ва Украіну без карантыну, піша "Прессбол".

Дарэчы, Камінская — адзіная ўраджэнка Беларусі ў зборнай нашай краіны па лыжных гонках  на сёлетняй зімовай Алімпіядзе. Яна нарадзілася ў Магілёве.

Акрамя Камінскай, за Беларусь на Гульнях-2018 выступалі Юлія Ціханава, Паліна Сераносава і Анастасія Кірылава — усе нарадзіліся і навучаліся ў Расіі.

У Пхёнчхане Камінская была 47-й у спрынце, 70-й у гонцы на 10 км і 45-й у гонцы на 30 км. 

Беларуская лыжніца з алімпійскай зборнай будзе выступаць за Украіну
Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі