Беларускі асілак Кірыл Шымко зрушыў з месца савецкі танк Т-26 (відэа)

Паводле слоў Кірыла, гэта быў самы цяжкі рэкорд у яго кар'еры. Танк, які важыць 11,5 тонаў, ён не толькі зрушыў, але і працягнуў пяць метраў! Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінэса выдалі экспертнае заключэнне аб устанаўленні новага сусветнага рэкорду.



Нагадаем, раней асілак зрушыў з месца 55-тонны БелАЗ, самалёт Іл-76 і нават цягнік з пяцю вагонамі.

Сілавымі трэніроўкамі эканаміст Кірыл Шымко сур'ёзна займаецца ўжо 16 гадоў чатыры разы на тыдзень па тры гадзіны. Ён ужо думае пра новы сусветны рэкорд, адзначае тэлеканал АНТ.
 

Фота, відэа — АНТ
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі