Беларускі біятланіст Смольскі заваяваў "срэбра" ў індывідуальнай гонцы
Беларускі біятланіст Антон Смольскі заваяваў срэбраную ўзнагароду ў індывідуальнай гонцы на Алімпійскіх гульнях. Гэта першая ўзнагарода нашай зборнай на Гульнях у Пекіне.
Смольскі не зрабіў на агнявых рубяжах ніводнага промаху. Аднак чэмпіёну гонкі французу Кентэну Фіёну-Мае ён прайграў 14,8 секунды.
Трэцяе месца на п'едэстале заняў нарвежац Ёханэс Бё (2 промахі; +31,1 секунды).
Смольскі — падпісант праўладнага ліста спартоўцаў. У гэтым сезоне ён заваяваў два медалі на Кубку свету па біятлоне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.