Беларускі бізнес адкрываецца ў Польшчы — і працягвае падтрымліваць Расію. Што?

Глеб Кавалёў і чэк з мінскага бара, які працягвае гандляваць расійскім півам / Еўрарадыё

Глеб Кавалёў і чэк з мінскага бара, які працягвае гандляваць расійскім півам / Еўрарадыё

Беларускі бізнес паціху перабіраецца ў Польшчу. У Варшаве адкрываецца ўсё больш бараў з беларускімі каранямі. Напрыклад, BurgerLab. Ці Mon Nom.

Гэтыя два брэнды адметныя тым, што паралельна захавалі свае беларускія кавярні. У якіх працягваюць гандляваць расійскім півам! Ну як бы "А што здарылася?".

Пра этычнасць такога сядзення на двух крэслах размаўляем з Глебам Кавалёвым, заснавальнікам кавярняў "Карма" у Мінску (закрытая па зразумелых прычынах), Кіеве, Варшаве і Гданьску. Можа, верыфікацыя беларускага бізнеса за мяжой усё ж патрэбная?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі