Беларускі бізнесмен гэта не толькі “дурны мужык з барсеткай”
У галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адкрыўся праект па падтрымцы маладых мастакоў “Карціна маслам”. Гэты праект прыдумала і ажыццявіла кампанія па вырабе аўтамабільнага масла. На святочным адкрыцці Вячаслаў Сухараў, каардынатар па развіцці кампаніі, прайшоўся па выставе, каб даказаць, што бізнесмен далёкі ад іміджу “дурнога мужыка з барсеткай”.
Падчас размовы, Вячаслаў прызнаўся, што кожны бізнесмен раз на дзень
марыць стаць мастаком, падказаў, як прадаваць карціны, і прааналізаваў
для слухачоў Еўрарадыё некалькі прадстаўленых работ.
Вячаслаў Сухараў ужо шмат гадоў працуе ў бізнесе, перажывае, што СМІ фарміруе памылковы імідж сучаснага бізнесмена як багатага дурня, замест даўншыфцінгу аддае перавагу падтрымцы важных падзеяў, таленавітых людзей і лічыць, што прадаваць мастацтва варта па звычайных бізнес-схемах:
“Мастак мусіць быць вядомым. Кажучы мовай маркетынгу, мастак мусіць быць адпіяраны. Нават дрэнны, але добра адпіяраны мастак можа быць дарагім.
У мастака складаны шлях. Яму цяжка прарывацца на тэлеэкран, ладзіць выставы, таму яму патрэбны грошы, пэўны стартавы капітал. Бо, мастак не любіць думаць пра грошы. Таму, тут з’яўляемся мы, людзі бізнесу, якія гатовыя накіраваць мастака, як сляпое кацяня. Таму што мастак сапраўды звычайна нічога ў бізнесе не разумее ”.
Існуе меркаванне, што беларускі бізнесмен звычайна нічога не разумее ў мастацтве. Каб праверыць гэта, мы разам з Вячаславам прагуляліся да дзвюх работ, якія яму спадабаліся, і ён паспрабаваў прааналізаваць карціны.
Алег Іўчанка YOZM-YOZM, 2010.
Жывапіс «MAERSK-стэла»
Мы пачалі з работы Аляксандра Некрашэвіча “Трыпціх”, які насамрэч складаецца з дзвюх частак. Гэта два круглыя партрэты паўчалавека-паўшымпанзэ.
Мужчына і жанчына буйным планам. Вячаслаў не знайшоў адказу на пытанне, чаму работа з дзвюх частак называецца “Трыпціх”, але расказаў, якую філасофію прачытаў у рабоце Некрашэвіча:
“Брак заўсёды прыемнае здарэнне для жанчыны, і адказнае для мужчыны. Вось бачыце, у вачах мужчыны мы бачым трывогу, клопат пра сям’ю і думкі пра будучыню.А жанчына – гэта радасная і лёгкая істота, якая, звычайна, радасная ад любой падзеі, а ад гэтай асабліва”.
Наступная карціна, да якой мы падышлі, належыць мастаку Аляксандру Бельскаму і называецца “Карціна маслам”. Тут па засыпаным снегам лесе цягне сані вялікі мужчына ў трэніках, валёнках, шапцы і з расшпіленай целагрэйкай. На санях і вакол іх ляжаць голыя жанчыны.
Радзівон Стулінскі, 2010. Жывапіс «Без назвы»
Аляксей Лунёў, 2010. Фота «On 6056»
Ігар Цішын 2010. Жывапіс 6 пачуццяў Ж. П. Сартра
Андрусь Такінданг, 2010. Жывапіс «Бывай, Амерыка»
Віталь Брусінскі, 2010. Фота «Раніца» № 3
Андрэй Бусел. Інсталяцыя "Без назвы".
Нагадаю, што выстава працягнецца да 19 верасня.

“Тут мы бачым працу мастака-фемініста. Гэта гісторыя ўзаемаадносін
мужчын і жанчын. Мужчына тут такі вялікі, брутальны. Гарачы чалавек.
Бачыце, ён ідзе нараспашку, яму ўсё ні па чым. А жанчына, як заўсёды, –
гэта цудоўная істота. Мастак адмыслова намаляваў жанчын голымі, таму што
прыгажосць жанчыны – гэта, перш за ўсё, яе цела, якое заўсёды будзе нас
узбуджаць і радаваць.
А вось гэты мужчына, ён нібыта збірае жанчын, вязе іх кудысьці, нібыта хоча ім усім дапамагчы, але вязе толькі тое, на што яму хапае моцы, толькі тое, што яму падабаецца.
Астатняе, што не трапляе ў яго сані, застаецца збоку, замярзае і памірае. Гэта падкрэслівае ролю мужчыны, як ахоўніка сям’і, і распавядае нам пра адзіноту жанчын ”.

Вячаслаў прызнаўся, што гэтымі дзвюма работамі ён не абмяжоўваецца, але,
на жаль, мы абмежаваныя эфірным часам. Так што, прыходзьце разглядаць
экспазіцыю праекту “Карціна маслам” на ўласныя вочы, бо, на думку
Вячаслава, з маладых беларускіх мастакоў сапраўды выйдзе колькі
сусветных зорак:
“Я сапраўды мару пра тое, каб гучныя імёны беларускіх мастакоў упрыгожвалі ўяўленні замежнікаў пра нашу краіну. Каб яны разумелі, што мы тут не толькі бульбу садзім, а мы сапраўды можам ствараць”.
Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін, 2010. Відэа і інсталяцыя «Анатаміраванне жанчыны»