Беларускі бразілец Брэсан збіў у Партугаліі ўкраінца і мацюкаўся (відэа)
18 верасня "Рыў Аве", за які выступае футбаліст, у матчы групавога раўнда Лігі Еўропы прымаў кіеўскае "Дынама".
На 31-й хвіліне Рэнан Брэсан вельмі жорстка згуляў супраць украінца Андрэя Ярмоленкі, які перад гэтым забіў прыгожы гол. Больш таго, Брэсан яшчэ і выказаў у нецэнзурнай форме ўсё, што думае пра дынамаўца. У выніку, беларускі бразілец атрымаў жоўтую картку, а яго каманда прайграла — 0:3.