Беларускі драматург збірае 1000 долараў, каб аплаціць штраф міліцыі
Андрэй Карэлін кажа, што яго аштрафавалі за парушэнне, якога ён не рабіў.
Загадчыка літаратурна-драматычнай часткай Новага драматычнага тэатра Мінска прызналі вінаватым у абразе міліцыянтаў і аштрафавалі на 10 мільёнаў рублёў. Як паведамляла Еўрарадыё, падставай для пакарання стаў водгук драматурга, пакінуты на форуме аднаго з беларускіх сайтаў.
У каментары "Рускай службе навінаў" Карэлін паведаміў, што на яго выклік міліцыянты ехалі 40 хвілінаў а потым нават не выйшлі з машыны. Міліцыянтаў ён назваў "тлустымі і вальяжнымі", а таксама назваў іх "падонкі". Гэтыя абразы каштавалі яму 10 мільёнаў (крыху больш за 1000 долараў).
Цяпер драматург стварыў сайт для збору сродкаў. Ён адзначае, што зарабляе 3,5 мільёна рублёў (каля 400 долараў). Між тым, у яго ёсць жонка і двухгадовае дзіця.
Фота — nv-online.info