Беларускі хакеіст завяршыў кар'еру гульца ў 21 год, далей — калгас ці войска

Беларускі хакеіст завяршыў кар'еру гульца ў 21 год, далей — калгас ці войска

Хакеіст "Ліды" Артур Буяк у 21 год скончыў кар'еру гульца, паведамляе клубная прэс-служба. Не з-за траўмы. "У жыцці наступіў складаны перыяд: трэба выбіраць, чым займацца далей, — кажа Буяк. — Будучыні ў хакеі я не бачу".

Спартсмен распавядае, што заканчвае аграрны ўніверсітэт і ўжо ў красавіку па размеркаванні мусіць ехаць у адзін з калгасаў Гомельскай вобласці. Ёсць яшчэ адзін варыянт — войска, куды яго могуць прызваць. "Таму будучыня пакуль такая: альбо год у войску, альбо два адпрацоўкі ў сельскай гаспадарцы", — гаворыць Артур Буяк.

"Трэба глядзець праўдзе ў вочы: лічу, што моцным хакеістам я не быў, але і самым слабым таксама, — працягвае малады чалавек. — Нічога страшнага, галоўнае — жывы-здаровы, усю кар'еру правёў без сур'ёзных траўмаў".

"Ліда" выступае ў хакейным чэмпіянаце Беларусі. Буяк згуляў за каманду 64 афіцыйныя матчы, набраў у іх 11(4+7) ачкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі