Беларускі Худзенка і Наздрова заваявалі бронзу на ЧС па веславанні
Беларускія вясляркі Вольга Худзенка і Алена Наздрова заваявалі бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету, які праходзіць у партугальскім Мантемор-у-Велью. Худзенка выступала ў байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 метраў, дзе і заняла трэцяе месца (першае ў Дануты Козак з Венгрыі, другое — у Лізы Кэрынгтан з Новай Зеландыі.
Што да Алены Наздровай, то сёння яна выступала ў каноэ на дыстанцыі 200 метраў і ёй прысудзілі медаль дзякуючы фотафінішу, які паказаў што ў яе абсалютна аднолькавы час з полькай Даротай Бароўскай. У выніку ім абедзвюм прысудзілі бронзавыя медалі.
Раней у каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 метраў перамаглі Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай. Алена Наздрова заваявала серабро ў каноэ на дыстанцыі 500 метраў.