Беларускі прэм'ер-міністр распавёў кіраўніку місіі МВФ пра матрыцу
У панядзелак у Мінску адбылася сустрэча Міхаіла Мясніковіча і Дэвіда Хофмана.
Прэм'ер-міністр прапанаваў разглядаць план сумесных дзеянняў урада і Нацбанка па структурным рэфармаванні эканомікі, як аснову для перамоваў з Міжнародным валютным фондам па новай праграме. Вядома, што падчас сустрэчы Мясніковіч і Хофман абмяркоўвалі стан плацёжнага балансу і золатавалютных рэзерваў Беларусі, а таксама магчымую дапамогу фонда ў вырашэнні праблемы паляпшэння гэтых паказчыкаў.
"Калі гаварыць пра некаторыя пытанні развіцця беларускай эканомікі на сучасным этапе, то мы трымаемся той матрыцы, якая была адпрацаваная з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС", — цытуе словы Міхаіла Мясніковіча "Интерфакс-Запад".
Нагадаем, місія МВФ на чале з Дэвідам Хофманам сёння скончыла працу ў нашай краіне. Яна знаёмілася з станам эканомікі Беларусі.
Фота — bymedia.net