Беларускі суддзя прызначыў 4 пенальці ў першым тайме матчу Лігі чэмпіёнаў
Беларускі суддзя Аляксей Кульбакоў прызначыў 4 пенальці ў першым тайме матчу групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Толькі два з іх былі рэалізаваныя (два з трох пенальці не забілі госці). "Севілья" і "Рэд Бул Зальцбург" згулялі ўнічыю 1:1.
Кульбакоў таксама паказаў футбалістам каля дзясятка жоўтых і адну чырвоную картку.
Аляксею Кульбакову 41 год. Ён — ураджэнец Гомеля. Першы паядынак у футбольным чэмпіянаце Беларусі судзіў у 2003 годзе. Кульбакоў з'яўляецца адзіным беларускім арбітрам, які рэгулярна прызначаецца на матчы групавых этапаў еўракубкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.