Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік захаваў лідэрства ў сусветным рэйтынг

Малады беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік па выніках юніёрскага "US Open" па-ранейшаму ўзначальвае сусветны рэйтынг. Паражэнне беларуса ў 1/4 фінала адкрытага чэмпіянату ЗША не пахіснула яго лідэрства ў юніёрскім рэйтынгу.

Маючы 1312 ачкоў, мінчук займае першае месца, на другое перамясціўся пераможца "US Open" Рыкардас Беранкіс з Літвы — 1192 пункты, трэцяе месца займае італьянец Матэа Тревізан — 1023.

Сярод юніёрак, беларуска Ксенія Мілеўская размясцілася на 5-м месцы, паведамляе “Прэсбол”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі