Беларускі трэнер Кучук атрымае ад ФК "Лакаматыў" 1,8 млн еўра

Нагадаем, кантракт Леаніда Кучука, галоўнага трэнера маскоўскага "Лакаматыва", быў разлічаны да 2015 года. Аднак у верасні кіраўніцтва клуба яго адхіліла ад працы. 16 кастрычніка старшыня Палаты па вырашэнню спрэчак Расійскага футбольнага саюза Сяргей Данцоў заявіў, што маскоўскі футбольны клуб "Лакаматыў" абавязаны да 30 чэрвеня 2015 года выплаціць былому галоўнаму трэнеру ў якасці кампенсацыі 1 млн 800 тысяч еўра.

РІА "Новости" нагадвае, што першапачаткова бок Кучука спадзяваўся атрымаць ад чыгуначнікаў 4 млн 861 тысячу еўра. Як бачым, цяпер беларускі спецыяліст можа спадзявацца толькі на траціну ад гэтай сумы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі