Беларускі ўрад склаў свае паўнамоцтвы
Урад Беларусі склаў свае паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам. Адпаведная пастанова была прынятая 16 кастрычніка, інфармуе БЕЛТА. Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу ЦВК зацвердзіў вынікі прэзідэнцкіх выбараў, на якіх у Аляксандра Лукашэнкі налічылі 83,47%. У адпаведнасці з Канстытуцыяй, у такой сітуацыі ўрад мусіць скласці свае паўнамоцтвы.
Аднак усе міністры працягнуць выконваць свае абавязкі. Аляксандр Лукашэнка мусіць вырашыць, ці застанецца прэм'ер-міністрам Андрэй Кабякоў.
Фота: ria.ru