Беларускі запыт на палітычную асобу ZERO — стрым з Паўлам Усавым

Доктар палітычных навук Павел Усаў / Еўрарадыё
Доктар палітычных навук Павел Усаў / Еўрарадыё

2 лістапада стала вядома, што Таццяна Зарэцкая пакідае пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага Кабінета па фінансах і эканоміцы. Афіцыйная прычына — ціск, аказаны на яе асабіста, яе блізкіх і бізнес-партнёраў.

“Нашая праца ўжо два гады ажыццяўляецца пад пастаяннымі атакамі з боку рэжыму”, — каментуе рашэнне лідарка дэмсіл Беларусі Святлана Ціханоўская.

“Але калі ты пайшоў у палітыку, трэба быць да гэтага гатовым”, — пракаментавалі б нашыя слухачы.

Што не так у гэтай гісторыі? Чаму палітыкі не могуць даціснуць і выходзяць з гульні? Навошта беларусам патрэбна палітычная асоба ZERO? Пра гэта, а таксама аблаву сілавікоў на акадэмікаў ды гучныя палітычныя прысуды ў Беларусі размаўляем з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі