Беларускіх вайскоўцаў адправілі ў палі прыбіраць ураджай

На ўборачную адправілі і каля 30 адзінак ваеннай тэхнікі / @modmilby
На ўборачную адправілі і каля 30 адзінак ваеннай тэхнікі / @modmilby

Больш за 50 беларускіх вайскоўцаў цяпер знаходзяцца ў палях, дапамагаюць ва ўборцы ўраджаю. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Вайскоўцы працуюць у гаспадарках Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

З вайскоўцамі на ўборачную адправілі і тэхніку — каля 30 адзінак. Зводны ўзвод сфармаваны з розных вайсковых часцей. Ён дапамагае ў пагрузцы і вывазе ўраджаю з палёў, падвозіць паліва для камбайнаў і абеды для механізатараў.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па сітуацыі на палях і ў гаспадарках Беларусі. Сітуацыю ён ацаніў як "ненармальную". Лукашэнка казаў пра нізкую гатоўнасць тэхнікі, элеватараў і сховішчаў, а таксама праблемы з механізатарскімі кадрамі. Высветлілася, што ў гаспадарках крадуць і п'юць. Па выніках нараду сваю пасаду страціў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі