Беларускія баскетбалісткі прайгралі зборнай Францыі на чэмпіянаце свету

З паражэння пачала выступленне на другім этапе чэмпіянату Еўропы ў Італіі жаночая зборная Беларусі па баскетболе.

29 верасня падапечныя Анатоля Буяльскага прайгралі камандзе Францыі з лікам 60:72 . У другіх матчах групы "F" Іспанія перамагла Італію — 79:64, а Сербія ўзяла верх над Расіяй — 67:65.

Становішча каманд:

1.    Іспанія — 6 ачкоў,
2.    Расія, Францыя — па 5,
3.    Беларусь, Сербія — па 4,
4.    Італія — 3.

Наступны матч зборная Беларусі правядзе 1 кастрычніка з баскетбалісткамі Расіі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі