Беларускія біятланісткі і біятланіст у масках разам прайшлі таямнічую працэдуру
Беларускія біятланісткі і біятланіст разам праходзілі нейкую працэдуру. Кароткае відэа ў Instagram змясціла Ганна Сола. На ім відаць, як Сола, Дынара Алімбекава, Адэліна Сабітава і Мікіта Лабастаў выходзяць з памяшкання, дзверы якога адчыняе жанчына ў пальчатках і масцы. Спартсмены таксама ў ахоўных масках і пальчатках.
Зборная Беларусі па біятлоне падчас аб'яўленай у свеце пандэміі каранавіруса знаходзіцца ў санаторыі "Лясное", нагадвае "Прессбол".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.