Беларускія біятланісткі ў эстафеце занялі 13-е месца

Беларускія біятланісткі ў эстафеце занялі 13-е месца

16 лютага на Алімпіядзе ў Пекіне біятланісткі спаборнічалі ў эстафеце. Беларуская зборная заняла 13-е месца: нашыя спартоўкі "зарабілі" на агнявых рубяжах пяць штрафных кругоў.

Ірына Лешчанка перадала эстафету Дзінары Алімбекавай на 11-м месцы. Алімбекава пасля першай стральбы вывела зборную на 6-е месца, але пасля другой стральбы пайшла на штрафны круг. Надзей на медалі ўжо не было, паколькі адставанне ад лідара складала больш за дзве хвіліны. У Алены Кручынкінай здарыліся адразу тры штрафныя кругі, яшчэ адзін штрафны круг быў у Ганны Сола (дарэчы, сёння яна святкуе свой дзень народзінаў).

Першае месца ў эстафеце заняла зборная Швецыі, другое — Расіі (АКР), на трэцім апынулася каманда Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі