Беларускія біятланісткі занялі сёмае месца ў эстафеце на этапе Кубка свету

Сёмае месца занялі ў эстафеце 4х6 км на другім этапе Кубка свету, які праходзіць у Аўстрыі, беларускія біятланісткі. Агулам у гонцы ўдзельнічала 21 каманда.
За нашу каманду выступалі Людміла Калінчык, Дар'я Домрачава, Надзея Пісарава і Надзея Скардзіна. Нашы дзяўчаты скарысталі 13 дадатковых патронаў. Ад пераможцаў яны адсталі на 3 хвіліны 20 секундаў.

Эстафету выйгралі нямецкія біятланісткі, на другім месцы ўкраінкі, на трэцім — нарвежкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі