Беларускія біятланісткі засталіся без медалёў у спрынце на Алімпіядзе

Беларускія біятланісткі засталіся без медалёў у спрынце на Алімпіядзе

11 лютага на Пекінскай Алімпіядзе біятланісткі ўдзельнічалі ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км. Нашыя суайчынніцы засталіся без узнагародаў.

Найлепшы вынік сярод беларусак паказала Дзінара Алімбекава, якая заняла 15-е месца. Пераможцы гонкі Марце Олсбю-Ройзеланд яна саступіла 1 хвіліну 28,5 секунды. Беларуска зрабіла адзін промах пры стральбе стоячы.

Срэбраны медаль атрымала шведка Эльвіра Оберг, а брону заваявала прадстаўніца Італіі Даратэя Вірэр.

Ганна Сола паказала 26-ы вынік (у яе тры промахі на другім рубяжы), Ірына Лешчанка апынулася на 60-м месцы, а Алена Кручынкіна — на 69-м.

Пасля ўчорашняга кепскага выступу фрыстайлісты запісвалі "пакаяльнае" відэа для Нацыянальнага алімпійскага камітэта — у стылі ГУБАЗіКа. Ці будуць такое ж відэа запісваць сёння біятланісткі?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі