Беларускія біятланісты ў змяшанай эстафеце на Алімпіядзе былі шостымі
5 лютага на зімовай Алімпіядзе ў КНР прайшла змяшаная эстафета ў біятланістаў. Беларуская зборная выступіла няўдала і заняла толькі шостае месца (пасля ўдалых выступленняў на этапах Кубка свету ад яе чакалі медалі). У яе складзе выступалі Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Мікіта Лабастаў і Антон Смольскі.
Перамогу святкавала зборная Нарвегіі. Агулам у эстафеце паўдзельнічалі 20 каманд.
7 лютага пройдзе жаночая індывідуальная гонка, 8 лютага — мужчынская.
У суботу ў канькабежным спорце беларуска Марына Зуева на дыстанцыі 3000 метраў заняла 16-е выніковае месца сярод 20 удзельніц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.