Беларускія чыноўнікі пачалі набываць патрыманыя аўто

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Віцебскага райвыканкама набудзе патрыманы легкавы аўтамабіль. Гэта вынікае з абвесткі, змешчанай на сайце дзяржзакупак. Як высветліла Еўрарадыё, на новы аўтамабіль проста не хапае сродкаў.   

Вось што распавёў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Уладзімір Навічонак:

“Бо на новы аўтамабіль не хапае грошай, набываем не за бюджэтныя, а пазабюджэтныя сродкі. Каб набывалі за бюджэтныя — аўтамабіль быў бы новым. Але пакуль ніхто, акрамя вас, не тэлефанаваў”.

Як даведалася Еўрарадыё, у аддзел хочуць набыць мінівэн ці мікрааўтобус (і пажадана не беларускай і расійскай вытворчасці). Арыентыровачны кошт аўтамабіля — 450 мільёнаў рублёў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі