Беларускія дэсантнікі разам з расійскімі паставілі лядовы лагер у Запаляр'і
Дэсантнікі з Беларусі і Расіі правялі сумесныя вучэнні каля Паўночнага полюса. Відэа з гэтых вучэнняў апублікавала Ruptly TV на сваім канале на YouTube.
Расійскія часці Паветрана-дэсантных войскаў разам з кантынгентамі Сілаў аператыўнага рэагавання (АДКБ) дэсантаваліся на дрэйфуючую ільдзіну ў Паўночным Ледавітым акіяне. На ёй салдаты зладзілі лядовы лагер. Паведамляецца, што дэсантаванне адбывалася ў кепскае надвор'е.
Вучэнні праходзяць у рамках узмацнення прысутнасці расійскіх войскаў у Арктыцы.
Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у такіх вучэннях ужо другі раз.