Беларускія футбалісты згулялі ўнічыю з Гандурасам — 2:2
Нацыянальная футбольная зборная Беларусі ў чацвер правяла ў Аўстрыі таварыскі матч са зборнай Гандураса. Гульня закончылася ўнічыю 2:2. Беларусы прапусцілі гол у свае вароты ўжо на 24-й хвіліне. Адыграцца нашыя футбалісты здолелі толькі ў другім тайме, калі на 56-й і 60-й хвілінах вызначыўся Антон Пуціла. Аднак утрымаць пераможны лік не здолелі.