Беларускія хакеісты на турніры ў Нарвегіі прайгралі французам — 0:1
На хакейным турніры ў Нарвегіі зборная Беларусі "ўсухую" праграла кмандзе Францыі — 0:1. Адзіную шайбу ў матчы забіў на 23-й хвіліне Дзюсо.
Гэта другі пройгрыш каманды Андрэя Сідарэнкі на гэтым турніры. Сустрэча з гаспадарамі скончылася для нашых суайчыннікаў з разгромным лікам 1:6.
Заўтра нашу зборную чакае апошняя гульня турніру — супраць каманды Венгрыі.