Беларускія хакеісты незадаволеныя якасцю ежы ў Ванкуверы
Генеральны мэнэджар зборнай Расіі па хакеі Ўладзіслаў Трацяк падтрымаў расійскіх хакеістаў, незадаволеных якасцю харчавання ў Алімпійскай вёсцы, перадае sports.ru. Па яго словах, незадаволенасць якасцю ежы выказалі і беларускія спартоўцы.
Таксама Трацяк распавёў пра ўмовы жыцця ў Ванкуверы. Для таго каб трапіць у Алімпійскую вёску, трэба прайсці агляд, нібы перад прыбыццём на аб'ект дзяржаўнай важнасці. Зверху данізу абшукваюць машыны. З гэтай прычыны ўтвараюцца надзвычайныя чэргі.
Нагадаем, што раней кіраўнік беларускай алімпійскай місіі Дзмітры Шычко ў інтэрв'ю Еўрарадыё распавядаў пра ўмовы харчавання ў Ванкуверы:
"Тут ёсць сталоўка, там можна знайсці ежу на любы густ. Азіяцкую, вострую, еўрапейскую традыцыйную. Гэтага цалкам дастаткова".