Беларускія інжынеры дапамаглі ўкраінцам стварыць новую бронемашыну (фота)
Беларускія інжынеры дапамаглі ўкраінцам стварыць новую бронемашыну — "ВАРТА". Пра гэта напісаў і выклаў фотаздымкі ў Facebook міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў. Паводле яго слоў, беларусы дапамагалі прадпрыемству "Украінская бронетэхніка". Спецыялісты ўлічвалі пажаданні баявых афіцэраў, якія ўдзельнічалі ў антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе.
Новыя бронемашыны атрымаюць на ўзбраенне Нацгвардыя і падраздзяленні "КОРД" Нацпаліцыі Украіны.
Фота: Facebook