Беларускія канаістка і байдарачнік выйшлі ў фіналы на Алімпійскіх гульнях

Байдарачнік Уладзіслаў Кравец

Байдарачнік Уладзіслаў Кравец / t.me/olympicteamby/

Канаістка Юлія Трушкіна і байдарачнік Уладзіслаў Кравец выйшлі ў фіналы ў сваіх відах Алімпійскіх праграм. Трушкіна стала 3-й у заплыве на 200 метраў, а Кравец 4-м на дыстанцыі 1000 метраў. Фіналы пройдуць ужо сёння. 

А вось беларускі барэц Магамедхабіб Кадзімагамедаў прайграў бой узбеку Разамбеку Джамалаву за выхад у 1/8 фінала ў катэгорыі да 74 кг. Але праз тое, што супернік нашага спартсмена дабраўся да фіналу, Кадзімагамедаў атрымаў шанец змагацца за бронзу ў суцяшальных паядынках. У першым з іх беларус адолеў прадстаўніка Славакіі, а ў другім прайграў барцу з Албаніі.

Таксама сёння выступіць беларускі цяжкаатлет Яўген Ціханцоў. Ён прэтэндуе на медаль ў катэгорыі да 102 кг.  

На Алімпійскіх гульнях 2024 атлеты з Беларусі ўжо заваявалі тры медалі. Гэта "золата" Івана Літвіновіча і “срэбра” Віялеты Бардзілоўскай у скачках на батуце і яшчэ адно “срэбра” Яўгена Залатога ў акадэмічным веславанні. 

У ХХХІІІ Алімпійскіх гульнях беларускія спартсмены ўдзельнічаюць ў нейтральным статусе. Адабрацца на гульні і прайсці праверку на нейтральнасць змаглі 17 атлетаў з нашай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі