Беларускія медыкі аб’ядналіся ў арганізацыю "Панацэя"
Беларускія медыкі аб’ядналіся ў арганізацыю работнікаў аховы здароўя "Панацэя". Яна ўваходзіць у склад Свабоднага прафсаюза Беларускага, паведамляе яго прэс-служба.
Заснавалі новую прафсаюзную арганізацыю супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі і медычнай радыялёгіі імя Аляксандрава, МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ды іншых медустаноў. "Панацэя" збіраецца абараняць правы і інтарэсы медыкаў, абмяркоўваць медычную рэформу, аб'ядноўваць медыцынскую супольнасць, а таксама "пашыраць магчымасці міжнароднага супрацоўніцтва для работнікаў аховы здароўя".
Медыкі прымалі актыўны ўдзел у пратэстах у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, нямала іх трапляла за краты, некаторых звольнілі з працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.