Беларускія мытнікі перахапілі 38 кг гашышу
Мытнікі перахапілі буйную партую гашышу / Мытны камітэт
Буйную партыю наркотыкаў перахапілі беларускія мытнікі на мяжы з Літвой — 38 кг гашышу, паведамляе прэс-служба ведамства.
Літоўскі перавозчык вёз у Беларусь два легкавыя аўтамабілі — BMW X5 2023 года выпуску і Opel Insignia 2019 года выпуску.
У пункце пропуску "Беняконі" грузавік з машынамі накіравалі на праверку з дапамогай сканера. Там і выявіўся незаяўлены груз у адным з бакаў. У выніку з "Опеля" дасталі 29 брыкетаў са спрасаваным рэчывам цёмна-карычневага колеру. Экспертыза пацвердзіла, што гэта гашыш.
За кантрабанду наркотыкаў праз мяжу пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.