Беларускія навукоўцы заняліся "ямачным рамонтам" дарог (відэа)
У нашай краіне ён можа стаць інавацыйным праектам.
Як паведамляе тэлеканал АНТ, спецыялісты Нацыянальнай Акадэміі навук працуюць над паляпшэннем так званага "ямачнага рамонту". Мяркуецца, што вырашыць праблему гэтага неэфектыўнага рамонту можна будзе за кошт новых матэрыялаў і награваючых тэхналогій.