Беларускія памежнікі за тыдзень затрымалі болей за 30 парушальнікаў

Беларускія памежнікі за тыдзень затрымалі болей за 30 парушальнікаў

Беларускія памежнікі за тыдзень затрымалі болей за 30 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага памежнага камітэта. Гаворка ідзе пра незаконных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць праз Беларусь у краіны Еўрасаюза.

У некаторых выпадках падчас аперацыяў па затрыманні прымянялася зброя. Напрыклад, у ноч на 25 жніўня аператыўнікі спынілі чатыры аўтамабілі, у якіх знаходзіліся 11 грамадзян Аўганістана, а таксама арганізатары міжнароднага канала па незаконнай міграцыі — трое беларусаў і двое грамадзян Таджыкістана. Арганізатарам пагражае да 7 год зняволення.

22 жніўня групу нелегальных мігрантаў выявілі ў Брэсцкім раёне — чацвёра іранцаў хацелі трапіць у Польшчу ў абыход пунктаў пропуску. Нелегалаў затрымалі, цяпер шукаюць арганізатараў каналу міграцыі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі