Беларускія памежнікі затрымалі 330 кг гераіну з Ірана

Затрыманыя наркотыкі

Затрыманыя наркотыкі / Памежны камітэт

Беларускія памежнікі рапатруюць, што ў супрацы з расіянамі ліквідавалі канал наркатрафіку і затрымалі каля 330 кілаграмаў гераіну.

Наркотык быў спакаваны ў скрынкі з-пад соку і захоўваўся ў адным са складоў у Мінску.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў беларускія памежнікі выявілі, што везлі наркотык з Ірана праз Расію. Пасля Мінска гераін мусіў адправіцца далей на захад. Канчатковым пунктам маршруту павінна была стаць Вялікабрытанія.

Паведамляецца, што былі выяўленыя ўсе ўдзельнікі і арганізатары міжнароднай злачыннай групы. Дзякуючы аператыўнай камбінацыі памежнікаў усе яны прыбылі на тэрыторыю Беларусі, каб удзельнічаць у перапраўцы гераіну ў Еўропу.

Падчас аперацыі былі затрыманыя чацвёра грамадзян Турцыі і адзін грамадзянін Беларусі. Ім пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі