Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. Гэта — Вольга Галубовіч, Сяргей Гунь, Дзяніс Гурэцкі, Арсеній Дзядок, Дзяніс Краўчук, Дзмітрый Максімчык, Рыгор Міхалап, Аляксандр Мішук, Кірыл Пятрэнка і Аляксандр Талмачоў. Іх справы праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Усе згаданыя асобы праходзяць па справах аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Галубовіч і Краўчук — фігуранты крымінальнай справы аб "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" (справа Фядуты-Зянковіча-Кастусёва).
Цяпер у Беларусі налічваецца 1232 палітвязня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.