Беларускія тэнісісткі ў абноўленым рэйтынгу не пагоршылі свае пазіцыі

У панядзелак быў апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. Беларускія тэнісісткі не пагоршылі свае пазіцыі, пераважна захавалі за сабой ранейшыя месцы. Вікторыя Азаранка па-ранейшаму займае сёмы радок у рэйтынгу Вольга Гаварцова захавала за сабой 50-ы радок, Настасся Якімава — 109-ы. Дар'я Кустова была 120-й, а стала 119-й. Кацярына Дзегалевіч засталася на 169-й пазіцыі. Ірына Кур'яновіч была 238-й, а стала 236-й. Таццяна Пучак з 264 месца паднялася на 263-е, а Ксенія Мілеўская — з 329-га на 327-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі