Беларускія ўлады адпусцілі літоўскага паліцыянта Банкаўскаса на волю
Ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лаймонас Банкаўскас адпушчаны на волю. Пра гэта паведамляе Delfi.lt са спасылкай на кіраўніка цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандра Антановіча.
Нагадаем, Банкаўскас быў затрыманы на тэрыторыі Беларусі на мінулым тыдні — у яго аўтамабілі знайшлі наркотыкі. Паводле слоў Антановіча, матэрыялы справы перададзеныя беларускай пракуратуры. Літоўскі паліцыянт абвяргае ўсе абвінавачванні, ён сцвярджае, што наркотыкі яму падкінулі.
Глядзі таксама: У Беларусі затрымалі кіраўніка Віленскай коннай паліцыі (фота+відэа)