Беларускія ўлады адзначаюць Дзень народнага адзінства

Кастрычнічкая плошча ў Мінску

Кастрычнічкая плошча ў Мінску / Еўрарадыё

Беларускія ўлады адзначаюць Дзень народнага адзінства. 17 верасня — дзень, калі СССР уступіў у Другую сусветную вайну, увёўшы войскі на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая належала тады Польшчы, стаў дзяржаўным святам два гады таму.

У рамках адзначэння ў Беларусі праходзяць розныя "патрыятычныя" мерапрыемствы. Каб растлумачыць людзям сутнасць "свята", у Мінску і ў рэгіёнах былі арганізаваны "дыялогавыя пляцоўкі".

Як звычайна, улады жадаюць звязаць ідэалагізаваную дату з пазітыўнымі падзеямі ў краіне. Таму да 17 верасня, як і да 7 лістапада, у Беларусі адкрываюцца інфраструктурныя і сацыяльныя аб'екты. Напрыклад, у Сокале пад Мінскам запрацаваў новы дзіцячы садок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі